Павел Вусаў
У імя хлусні
Рэгулярная дэманстрацыя сілы – абавязковая працэдура для аўтарытарнага рэжыму

Рэгулярная дэманстрацыя сілы – абавязковая працэдура для аўтарытарнага рэжыму. Бо адной з асноў яго існавання – хлусня. А хлусню неабходна падсілкоўваць моцай і брутальнасцю. Чым больш хлусні, тым больш брутальнасці. Хлусня без гвалту немагчымая і неэфектыўная, асабліва тады, калі ў яе перастаюць верыць. І чым менш вераць, тым больш улада звяртаецца да гвалту.

Гвалт мусіць быць паказальным, застрашлівым, каб іншыя не смелі зняверыцца.
Больш за тое, сілы павінна быць шмат у колькасных суадносінах. Яе павінна быць больш, чым тых, хто за праўду. Да таго часу, пакуль тых, хто за хлусню, шмат, як і тых, каму з хлуснёй добра і камфортна, праўда будзе валяцца на маставой і сядзець за кратамі.