Зварот да беларусаў усяго свету
Паважаныя грамадзяне і жыхары Рэспублікі Беларусь!

Дарагія сябры, суайчыннікі і беларусы ўсяго свету!

У чалавеку найбольш каштоўныя годнасць і прыстойнасць, таму немагчыма змірыцца са злачыннай уладай, якая ўзаконіла дыктатуру і бесчалавечнасць у Беларусі, называючы яе брэндам краіны, руйнуючы лёсы людзей і цэлых сем'яў. У выніку – галеча і прыніжэнне мільёнаў грамадзян Беларусі. Сярэдні заробак (як і пакупніцкая здольнасць!) грамадзяніна Беларусі сёння ў тры – тры з паловай разы меншы, чым заробак грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. А стартавалі гэтыя краіны з горшых эканамічных пазіцый, чым Беларусь. Цяпер ужо і сама незалежнасць нашай Радзімы знаходзіцца ў небяспецы.

Мяне завуць Мікалай Аўтуховіч. Нарадзіўся ў Ваўкавыску, стварыў сваю справу. Я не падпарадкаваўся ўладным карупцыянерам, быў ілжыва абвінавачаны і асуджаны на восем з паловай гадоў. Быў прызнаны палітычным зняволеным. Але мая рашучасць дабівацца праўды і справядлівасці за ўсе гады не стала меншай. Я заўсёды ставіў і стаўлю перад сабой канкрэтныя задачы і дамагаюся іх рашэння.

Я не ўваходжу ў палітычныя партыі і рухі. У турме зразумеў, што не змагу далучыцца ні да адной з партый і арганізацый Беларусі, бо і яны маюць дачыненне да таго, што ў краіне доўгія гады пануе рэжым Лукашэнкі. Многія апазіцыйныя лідары дзясяткі гадоў узначальваюць гэтыя арганізацыі нязменна, як і Лукашэнка. Яны не змаглі нічога зрабіць для паляпшэння сітуацыі, прыстасаваліся да рэжыму, «змагаюцца» з ім толькі заклёнами. Мы ўсе стаміліся ад такой крывадушнасці і імітацыі бурнай дзейнасці. Створаны намі «Камітэт салідарнасці» – гэта арганізацыя, якая прама ставіць перад сабой мэту змяніць сістэму ўлады ў Беларусі.

Звяртаюся да ўсіх, хто жадае перамен да лепшага ў нашай краіне. Наша каманда стварыла эфектыўную палітычную пляцоўку, на якой мы заклікаем аб'яднацца людзей, якія імкнуцца жыць у паспяховай прававой дзяржаве, дзе шануюцца чалавек, яго жыццё, годнасць і ўласнасць.

Рэжым Лукашэнкі немагчыма памяняць праз спектакль-фарс пад назвай «выбары». Усе «выбары», праведзеныя гэтай арганізаванай злачыннай групоўкай, не прызнаныя ніводнай па-сапраўднаму дэмакратычнай краінай.

Ёсць рэчы, якія немагчыма дараваць тым, хто сёння кіруе Беларуссю. Немагчыма дараваць паламаныя лёсы тысяч людзей, скрадзеныя спадзяванні і свабоду. Грамадства не абновіцца, не адужае да таго часу, пакуль не будзе адноўлены давер да Закона і дзяржавы, да таго часу, пакуль да адказу не будуць пакліканыя тыя, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады.

Я зраблю ўсё, каб наблізіць час «Ч», калі мы паклічам беларусаў на апошнюю пераможную акцыю. Але да гэтага патрэбная будзе вялікая праца. Чыноўнікі, сілавікі, пракуроры і суддзі абавязаны зразумець, што гнеў народа мацнейшы за ўладу злачынцаў, якія захапілі яе, і не выконваць антыканстытуцыйныя загады.

Мы прымусім гэту банду баяцца народнага суда. Лукашэнка ўжо даўно кінуў выклік беларускаму народу, абапіраючыся толькі на хлусню, страх, збіццё і нават забойства людзей. Нам не пакінулі выбару. Мы прымаем гэты выклік. Знішчаныя ўсе механізмы ўплыву грамадзян на прыняцце рашэнняў у краіне. Улады самі вядуць вайну супраць свайго народа. І нам давядзецца прытрымлівацца менавіта законаў ваеннага часу.

Спецслужбы ўзброены самымі перадавымі тэхналогіямі і абсталяваннем. Але ў нас – воля і рашучасць змагацца. Дыктатар забараніў падтрымліваць сваіх апанентаў, бізнес унутры краіны запалоханы і залежны ад улады. Таму мы звяртаемся да беларусаў усяго свету з просьбай падтрымаць нашу ініцыятыву фінансава. Неабходныя сродкі на транспарт, абсталяванне для канспірацыі і сувязі, працу ў інтэрнэце і іншыя патрэбы.

Рашучыя дзеянні пакажуць народу, што не ўсе баяцца гэтай злачыннай улады, што ёсць сіла, здольная прыцягнуць да адказу любога чыноўніка, службоўца, слугу закона, які абмяжоўвае правы людзей, парушае Канстытуцыю і законы. Гэта адносіцца не толькі да ўлады, але і да людзей, якія па факце спрыяюць захаванню рэжыму.

Калі кожны беларус раз у месяц дапаможа нашай арганізацыі хоць бы адным рублём, то мы будзем мець дастаткова сродкаў для ўсяго неабходнага, каб вырашаць самыя складаныя задачы. Любы клерк сто разоў падумае, перш чым парушаць правы чалавека ў Беларусі. Метад партызанскага супрацьстаяння – вельмі эфектыўны сродак супраць любога самавольства чыноўнікаў.

Мы не заклікаем людзей проста цяпер выходзіць на вуліцы і безнадзейна падстаўляцца пад дубінкі АМАПа і «людзей у цывільным». Мы будзем вырашаць праблему ўсёдазволенасці ўлады самі, з дапамогай прафесіяналаў вельмі высокага ўзроўню. Мы просім праявіць салідарнасць у зборы сродкаў на падрыхтоўку нашых акцый і саміх перамен у Беларусі.

Грамадзяне Беларусі! Нам таксама патрэбная ваша дапамога ў фіксаванні выпадкаў самавольства з боку слуг закона і ўлады. Даведвайцеся іх імёны і прозвішчы. Знаходзьце іх адрасы і любую іншую дадатковую інфармацыю, якая дапаможа нам без праблем знайсці і пазнаць гэтых людзей нават у цемры. Інфармацыю скідвайце на электронную пошту ці сайт, які мы пазначым. Няхай чакаюць адплаты. Кожнаму, хто парушае правы людзей, Лукашэнка не зможа даць ахову.

Людзі як мага хутчэй павінны даведацца пра нас і пра наш «Камітэт салідарнасці». Усіх журналістаў, кіраўнікоў незалежных сайтаў, блогераў заклікаю дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі.

Мы са сваёй камандай пракладваем новы шлях у барацьбе з гэтым рэжымам. Гэты шлях выглядае небяспечным, але ісці трэба менавіта па ім. Нашаму грамадству неабходна пераадолець страх перад злачынным рэжымам, быць гатовымі да непазбежных перамен, прадыктаваных часам, прыход якіх усё больш паскарае развіццё сусветнай цывілізацыі.

На этапе барацьбы і станаўлення новай улады наша каманда гатовая ўзяць на сябе ўсю адказнасць за ўсё, што мы запланавалі. Нашы мэты зразумелыя ўсім:
- Прававая незалежная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка з развітым мясцовым самакіраваннем, дзе важны голас кожнага чалавека і ахоўваецца яго ўласнасць;
- Краіна, дзе можна спакойна гадаваць дзяцей, працаваць, багацець, выбіраць кіраўніцтва краіны, раёна, горада, разлічваць у выпадку неабходнасці на дапамогу дзяржавы і суайчыннікаў;
- Кіраўніцтва краіны павінна разумець, што прадстаўнікі ўлады – менеджары, нанятыя на працу народам, якія павінны даказваць сваё права на пасады ў сумленнай барацьбе на свабодных выбарах.

Мы – нацыя дарослых адказных людзей. Я, Мікалай Аўтуховіч, і мае аднадумцы будзем дзейнічаць, каб даказаць гэта.

«Камітэт Салідарнасці»
Разліковы рахунак: LT117180300005700180
SWIFT Code: CBSBLT26
На карту нашай арганізацыі:
карта: 5352 6000 0037 0254 (сапраўдная да 05/22)